Запрашэнне на III Сустрэчу каталіцкай Моладзі Беларусі

Дарагая Моладзь! Вучні школаў, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючая моладзь разам з вашымі Душпастырамі!

Запрашаем Вас 29, 30 красавіка -1 мая на III Сустрэчу Каталіцкай Моладзі Беларусі.  Сустрэча адбудзецца ў  парафіі пн. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў г. Гродна (мікрараён Дзевятоўка)

Галоўным дэвізам сустрэчы  будуць словы  — “ Пакліканыя з Марыяй,  да жыцця ў ласцы Божай!”

Заахвочваем  Вас прыняць актыўны ўдзел у гэтай сустрэчы моладзі, якая будзе прымеркавана Году Моладзі ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі і падрыхтоўцы да Сіноду Біскупаў, які адбудзецца  8-23 кастрычніка  гэтага году ў Рыме на тэму –“Моладзь, вера, распазнаванне паклікання”.

Падчас  нашай  сумеснай  Сустрэчы з Вамі будзем старацца  прыслухацца словам  Папы Францішка, які скіраваў Ліст да Моладзі перад Сінодам Біскупаў і звярнуўся да Вас ў наступных словах: “Лепшы свет будуецца дзякуючы вам, вашай гатоўнасці змены, і вашай шчодрасці. Не бойцеся слухаць святога Духа, які падказвае вам смелыя рашэнні, не марудзьце, калі сумленне патрабуе ад вас ўзяць на сябе рызыку, каб ісці за Настаўнікам. Таксама Касцёл  жадае слухаць  вашага голасу, вашай адчувальнасці, вашай веры; і нават вашага сумневу і вашу крытыку. Няхай ваш заклік будзе пачуты, хай гучыць ў супольнасцях  і хай дойдзе да Пастыраў» (Ліст да Моладзі з нагоды  презентацыі падрыхтоўчага дакументу  XV Звычайнага   Агульнага Сходу Сіноду Біскупаў, Рым 13.01.2017).

Падрабязную інфармацыю наконт удзелу ў Сустрэчы можна будзе даведацца ў  сваіх Пробашчаў і адказных за моладзь  Душпастараў.

На плённую падрыхтоўку і ўдзел у сустрэчы ад усяго сэрца б л а с л а ў л я е м

Каталіцкія Біскупы Беларусі

УМОВЫ УДЗЕЛУ:

узрост ад 16 гадоў (для малодшых да 16 гадоў абавязковы пісьмовы дазвол бацькоў і старэйшы апякун)

-рэлігійны намер удзелу

-прызначаны пробашчам адказны за кожную групу

(некалькі адказных за вялікую групу)

-дакладны спіс удзельнікаў (імя, прозвішча, узрост, населенны пункт)

-сродкі гігіены і рэкамедаваныя лякарствы

-кубак, лыжка і міска

-асабісты узнос 5 бел. руб. (існуе магчымасць звальнення з узносу пасля размовы з арганізатарамі)

-дыванік (карымат) і спальнік

Паведаміць аб удзеле групы і колькасці удзельнікаў патрэбна найпазней да 21 КРАСАВІКА. Найлепш даслаць персанальны спіс групы.

Неабходна паведаміць аб дакладнай колькасці хлопцаў і дзяўчын у кожнай групе. Усе ўдзельнікі будуць размешчаныя ў гродзенскіх сем’ях

Без заяўкі групы і колькасці удзельнікаў да 21 красавіка нельга будзе запланаваць начлегі і харчаванне.

ЗАЯЎКУ ЎДЗЕЛУ ТРЭБА ДАСЛАЦЬ НА ЭЛЕКТРОННУЮ ПОШТУ

e-mail: bdm.grodno2018@gmail.com

або на нумар тэлефону праз VIBER:   +375 295 344 097 (айцы Рэдэмптарысты)

  ПРЫЕЗД:  Уласным транспартам, маршрутным аўтобусамі і цягніком (да чыг. вакзала Гродна).  На аўтобусным  і чыгуначным вакзалах валанцёры падкажуць,  як будзе лепш  даехаць да касцёла (мікрараён Дзевятоўка — вул. Курчатава 41)

Усе хто прыязджае заказнымі аўтобусамі  будуць мець магчымасць запаркавацца  на паркінгу магазіна  ЕВРООПТ

 АД’ЕЗД  

Уласным транспартам, маршрутнымі аўтобусамі і цягніком (з  чыг. вакзала г. Гродна ).

Па розным пытанням трэба звяртацца да:

кс. Антонія Грэмзы – тэл.: 0152 -74-00-73;

маб. тэл.: 8 0(29) 6 324  373 (VELCOM);  8 0(29)2 863 178 (МТС)

e-mail: gremantos@gmail.com