Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Францішак Скарына і ягоная духоўная спадчына ўчора і сёння»

23 чэрвеня ў Віцебску пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Францішак Скарына і ягоная духоўная спадчына ўчора і сёння».

Канферэнцыя пройдзе ў канферэнц-зале Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. Яе арганізатарамі выступілі гістарычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Віцебская дыяцэзія Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі і Біблійнае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь.

Арганізацыйную падтрымку аказваюць беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, генеральны архіў Ордэна марыянаў у Рыме, грэка-каталіцкая парафія Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску.

Праграма канферэнцыі:

09.00 – 09.50 — рэгістрацыя ўдзельнікаў (хол канферэнц-залы, 1 паверх)

10.00 – 13.00 — урачыстае адкрыццё канферэнцыі, выступленне дакладчыкаў (канферэнц-зала)

13.00 – 13.40 — абед

13.40 – 15.00 — працяг працы канферэнцыі

15.00 – 15.15 — перапынак

15.15 – 16.45 — круглы стол «Ісці шляхам Францішка Скарыны сёння»

Кантактная інфармацыя:

+375 (29) 895-25-18 Кацярына Лаўрыненка

+375 (29) 675-29-97 а. Зміцер Грышан