Новы дыякан у Віцебскай дыяцэзіі

7 снежня 2019 года ў Глыбокім з рук Яго Эксцэленцыі Алега Буткевіча, біскупа Віцебскага, клерык Яўген Шымановіч атрымаў дыяканскае пасвячэнне.

Семінарыст Яўген Шымановіч нарадзіўся 8 студзеня 1991 года. Паходзіць з парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Андрэя Баболі ў Мінойтах (Лідскі дэканат, Гродзенская дыяцэзія). Працаваў праграмістам і за плячыма  мае навучанне ў Мінскім катэхетычным каледжы. Затым была вучоба ў Філасофска-багаслоўскай Акадэміі Бэнедыкта XVI у Хайлігенкройцы (Аўстрыя), там жа праходзіў фармацыю ў духоўнай семінарыі, належыць да супольнасці “Сям’я Бога Айца” ў Аўстрыі. Інкардынаваны ў Віцебскую дыяцэзію.