Урачыстасці ў Браславе ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў

Урачыстасці ў Браславе ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў

18 жніўня Святой Імшой увечары распачаліся ўрачыстасці ў гонар цудоўнага абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў. Узначаліў Эўхарыстыю дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Падчас Літургіі быў удзелены сакрамант канфірмацыі.

Святкаванне прадоўжылася начным чуваннем з Імшой апоўначы і працэсіяй са свечкамі па вуліцах горада. Начную Эўхарыстыю ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

19 жніўня галоўную Святую Імшу на палявым алтары ўзначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Імшу канцэлебравалі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дапаможныя біскупы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, часовы павераны ў справах Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Чад ксёндз Аляксандр Рагіня, галоўны рэдактар беларускай секцыі Ватыканскага радыё ксёндз Аляксандр Амяльчэня, а таксама шматлікія святары Віцебскай дыяцэзіі. На Імшы прысутнічалі шматлікія прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу ў Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікі мясцовай і абласной улады. Прысутнічаў на ўрачыстасці і старшыня аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцей абласнога выканаўчага камітэта Даніленка Міхаіл Раманавіч.