Біскупы

Ардынарый — біскуп Алег Буткевіч

Ардынарый —
біскуп Алег Буткевіч

Нарадзіўся 18 сакавіка 1972 г. у Браславе.
Прэзбітарскае пасвячэнне атрымаў 13 мая 2000 г.
У 2000 г. быў прызначаны вікарыем у Наваполацк, праз некалькі месяцаў пераведзены ў Мёры.
З 2001 г. па 2003 г. з’яўляўся  пробашчам у Бешанковічах і Уле.
З 2003 г. быў пробашчам парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску і дэканам дэканату Віцебск-паўночны.
29 лістапада 2013г. папа Францішак прызначыў біскупам Віцебскай дыяцэзіі.

 

Уладзіслаў Блін —
біскуп Віцебскі на пенсіі

 Нарадзіўся 31 мая 1954 г.
— Скончыў ВДС у Влоцлаўку і 25 мая 1980 г. прыняў святарскія пасвячэнні.
— Вучыўся ў Каталіцкім Люблінскім універсітэце і Акадэміі каталіцкай тэалогіі ў Варшаве.
— У 1989 г. вярнуўся ў Беларусь і працаваў пробашчам у катэдральным касцёле Унебаўзяцця НПМ у Магілёве,
— дзе ў 1992 г. паклаў пачатак Міжнароднага экуменічнага фестывалю “Магутны Божа”.
— У 1998 г. атрымаў навуковую ступень кандыдата тэалагічных навук.
— 13 кастрычніка 1999 г. Папа Ян Павел II назначыў яго біскупам Віцебскай дыяцэзіі.
— 20 лістапада 1999 г. атрымаў біскупскую сакру.
— З’яўляўся старшынёй Экуменічнай камісіі і камісіі Агульнага душпастырства епіскапату Беларусі.
5 лютага 2013 года Папа Бэнэдыкт XVI прыняў прашэнне біскупа Уадзіслава Бліна абадстаўцы з выканання паслугі пастырскага кіравання Віцебскай дыяцэзіяй у Беларусі, згодна з кан. 401 § 2 Кодэкса Кананічнага Права.