Браслаў — Парафія Нараджэння Маці Божай

Браслаў
Парафія Нараджэння Маці Божай у г. Браславе
211969 г. Браслаў, вул. Савецкая, 1
тэл./факс: +375(2153) 65 236

uladarka@gmail.com
www.waladarka.by

Мясцовасці:
Браслаў, Бужаны, Усяны, Ельна, Заеленцы, Краснасельцы, Струста, Каленкішкі, Зарачча, Коханішкі, Зазоны, Рубеж, Шавуры, Літоўшчына, Агоні, Лаканаўшчына, Антонаўцы, Вяжы, Гусароўшчына, Майшулі, Надбярэжжа, Пузыры, Шалтэні, Кезікі, Дубкі, Заборныя, Гумны, Манастыр, Муражы, Лапкі, Панцялейкі, Плябанцы, Петушкі.

Адпусты:
Маці Божай Валадаркі Азёраў – 22 жніўня
Нараджэння Маці Божай – 8 верасня

Гадзіны адпраўлення св. Імшы:
у нядзелю: 8.30, 11.00, 15.00, 16.30, 19.00
у буднія дні: 8.00, 19.00
ва ўрачыстасці і ў святы па-за нядзеляй: 11.00, 16.30, 19.00

Апошнія місіі:
2016 г.

Апошняя кананічная візітацыя:
2006 г.

Апостальскія групы:
Жывы ружанец “Яднанне ў цярпенні з Хрыстом” (заснаваны ў 2000 годзе), Жывы ружанец, Група Божай міласэрнасці, дзіцячы хор, моладзевы гурт „Alis Angeli“, хор дарослых, група “Маці ў малітве за дзяцей і ўнукаў”, АА., Ал-анон, Тэатральны калектыў “EX ANIMA”.

Пробашч:
кс. Станіслаў Мжыглуд SDS нар. 13.11.1977 г. высв.- 22.05.2004 г., прызнач. 15.05.2014 г.

Вікарыі:
кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS  нар. 5.07.1987 г., высв. — 26.05.2012 г., прызнач. 1.07.2015 г.
кс. Адам Квяткоўскі SDS – нар. 25.12.1967 г.,  высв. — 28.05.1994 г., прызнач.1.07.2016 г.

Арганіст:
Іна Сапун

Катэхэты:
с. Ала Буткевіч SJЕ, с. Таццяна Гмыза SJЕ.

Касцельны:
Мечыслаў Петрашкевіч.

Законныя сёстры:
Кангрэгацыя сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі: с. Ала Буткевіч SJЕ, с. Таццяна Гмыза SJЕ, с. Рэгіна Варанецкая SJE, с. Гэлена Мурашка SJE, с. Галіна Салодкая SJE, с. Валерыя Русачонак SJE

З парафіі паходзяць:
кс. біскуп Алег Буткевіч, кс. Міхаіл Сапель, кс. Чэслаў Курачка MIC, кс. Марат Казлоўскі, кс. Аляксандр Амяльчэня, кс. Аляксандр Багдановіч, кс. Аляксандр Сапель SDS, кс. Андрэй Вашчук SDS, кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS, клерык Яўгеній Жукоўскі SDS, c. Ірэна Сапун SJЕ, с. Рэгіна Апанчонак SJЕ, с. Ала Буткевіч SJЕ, с. Ганна Буткевіч SJЕ, с. Антаніна Багдановіч SJЕ, с. Надзея Мацулевіч BDNP.

Могілкі (мясцовасць, адлегласць ад касцёла — метраў ці км):
Браслаў — 1 км, Браслаў (новыя могілкі) — 7 км, Плябанцы — 4 км, Краснасельцы — 4 км,  Шавуры — 5 км, Майшулі — 6 км, Панцялейкі — 6 км, Зазоны — 7 км, Зарачча — 8 км, Заеленцы — 8 км, Лапкі — 8 км, Літоўшчына — 9 км, Струста — 9 км, Коханішкі — 10 км, Усяны — 10 км, Раткуны — 11 км, Рожава — 11 км, Запруддзе — 11 км, Агоні — 11 км, Бужаны — 12 км, Кезікі — 16 км.

Традыцыйныя набажэнствы:
Ружанец, Набажэнства да Маці Божай (маёвае), набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца
Езуса (чэрвеньскае), Вяночак да Божай Міласэрнасці, Крыжовы шлях, Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі, набажэнства у першы чацвер месяца, набажэнства першых пятніцаў месяца,  набажэнства першых суботаў месяца

Святыні іншых хрысціянскіх веравызнанняў:
праваслаўная царква, царква стараабрадцаў.