Пастырскае пасланне біскупа Віцебскага Алега Буткевіча на Вялікі пост

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Традыцыйным абрадам пасыпання нашых галоў попелам у мінулую сераду мы распачалі саракадзённы Вялікі пост — час падрыхтоўкі да святкавання Пасхальнай Таямніцы нашага Збаўцы Езуса Хрыста — Яго перамогі над грахом і смерцю. Таямніцы, да ўдзелу ў якой пакліканы кожны з нас, каб, ахвяруючы...