У Віцебску плануецца правядзенне чарговай медыцынскай канферэнцыі

Канферэнцыя «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце» запланавана на 09.06.17-10.06.17. Галоўнай мэтай канферэнцыі з’яўляецца азнаямленне медыцынскай грамадскасці з Хартыяй працаўнікоў аховы здароўя, абвешчанай Святым Пасадам 10.02.2017.
Цэнтральная тэма канферэнцыі будзе прысвечана педыятрыі. Таксама будуць абмеркаваны і прадстаўлены даклады па наступных тэмах:

  • «культура жыцця» супраць «культуры смерці».
  • сучасныя пытанні анкалогіі.
  • прафілактыка алкагалізму і наркаманіі.
  • біаэтыка ў сучасным свеце, і інш.

У канферэнцыі прыме удзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама прафесар Юрый Дзяркач, загадчык аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Даніленка, Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, а таксама навукоўцы, студэнты трох Віцебскіх ВНУ: «Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага універсітэта», «Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. М. Машэрава», «Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны». Чакаюцца госці з Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта (Польшча), клінікі г. Новасібірска (Расія), медыкі з г. Каломба (Шры-Ланка), лекары лячэбных устаноў з усёй Віцебскай вобласці, святары.
Між іншым будзе магчымасць азнаёміцца з працай педыятрычнай службы Віцебскай вобласці, і ацаніць яе духоўны складнік праз працу каталіцкіх капліц пры шпіталях.

Прыём тэзісаў для ўдзелу ў канферэнцыі ўжо завершаны.

Праграма Канферэнцыі