1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і аддаюць пашану ўсім святым, якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. Наступны дзень, 2 лістапада, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых.
1 ЛІСТАПАДА. УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ:
Парафія Езуса Міласэрнага (катэдра)
Св. Імша: 9:00, 18:00
Парафія Св. Антонія з Падуі
Св. Імша: 10:00, 18:00
Парафія Св. Барбары
Св. Імша: 9:00, 18:00
Парафія Св. Духа
Св. Імша: 8:30, 19:00
Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту: 18:00–19:00
Парафія Св. Уладзіслава
Св. Імша: 18:30
2 ЛІСТАПАДА. ДЗЕНЬ ЗАДУШНЫ:
Парафія Езуса Міласэрнага (катэдра)
Св. Імша: 9:00, 18:00
Парафія Св. Антонія з Падуі
Св. Імша: 12:00 Мазурына
Парафія Св. Барбары
Св. Імша: 9:00, 18:00
Парафія Св. Духа
Св. Імша: 9:00, 17:00
Парафія Св. Уладзіслава
Св. Імша: 18:30
МАЛІТВА НА МОГІЛКАХ (2 ЛІСТАПАДА):
11:00 могілкі Копці. Святая Імша і асвячэнне могілак разам з Біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам.
12:00 могілкі Мазурына. Святая Імша і асвячэнне могілак.
13:00 могілкі Хайсы. Малітва за ахвяры сталінскіх рэпрэсій разам з Біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам.
14:30 Малітва за ахвяраў Другой Сусветнай вайны пры мемарыяле на вул. Цітова разам з Біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам.